Министерство образования Республики Беларусь.
Отдел образования, спорта и туризма администрации Октябрьского района г. Гродно
Государственное учреждение образования
"ГИМНАЗИЯ №1 имени академика Е.Ф.Карского г. Гродно"

25 лістапада, у шосты школьны дзень, вучні 6 “Ч” і 6”Ю” класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі правялі выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае роднай Беларусі ў рамках гімназічнага фестывалю нацыянальных культур

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь.

              Ю.Свірка

  25 лістапада, у шосты школьны дзень, вучні 6 “Ч” і 6”Ю” класаў разам  са сваімі класнымі кіраўнікамі правялі выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае роднай Беларусі ў рамках гімназічнага фестывалю нацыянальных культур.

Мерапрыемства прайшло творча і цікава. Вучнямі былі падрыхтаваны прэзентацыі пра Беларусь і слаўны горад Гродна. Праведзена гульня-віктарына “ Скарбы роднага слова”, якая сабрала  аматараў беларускай мовы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы на роднай мове, адгадвалі рэбусы, былі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны. Не абышлося без беларускага танца, які, зразумела, захапіў не толькі танцораў, але і гледачоў.  Мілагучна гучалі як народныя, так і сучасныя песні.

Шасцікласнікі правялі цікавае падарожжа па нашай Радзіме Беларусь.

Так, чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з ведання гісторыі сваёй Радзімы, ушанавання яе спадчыны, з любові да роднай мовы.

8nE5IkfMvVc 20171125_095935 20171125_101011 20171125_101213 20171125_101554 20171125_101916 20171125_101921 20171125_104349 20171125_105143 20171125_105157 aU5FWacHTQA ghrjBV-sR2w HE65EgCKAA8 image-0-02-05-1df6d7e4c8151647d6751700239c22a29df05303cff93f887d64c24dda893d68-V image-0-02-05-81bb6bfa0f8a417204bc93b515c60ddcb3912af447d83058abd0a6d637df5d3c-V XwWOvuKEv1k

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий