У рамках Тыдня МА класных кіраўнікоў “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” у 7 “Ю» класе было праведзена пазакласнае мерапрыемства «Усім сэрцам прырастаю да зямлі, дзе некалі зрабіла крок свой першы…», прысвечанае Году малой радзімы.
задачы мерапрыемства: далучаць да духоўна-культурнай спадчыны беларускага народа, спрыяць фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму; развіваць творчыя здольнасці; выхоўваць пачуццё гонару за Беларусь.
…Куды б мяне дарогі ні вялі,
Я з кожным новым днём, як з кожным новым вершам,
Усім сэрцам прырастаю да зямлі,
Дзе некалі зрабіла крок свой першы.
З. Падліпская.
Кожнаму з нас дарагі той куточак, дзе ён нарадзіўся, узрос. Гэты куточак становіцца на ўсё жыццё сімвалам сям’і, краіны, Радзімы.
Цікавымі былі аповеды вучняў 7″Ю» класа пра свой дом, сям’ю, малую радзіму, пра родны горад Гродна. Навучэнцы ўзнавілі веды пра такія вядомыя абрады, як Каляды і Купалле, прайшла віктарына “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”.