Министерство образования Республики Беларусь.
Отдел образования, спорта и туризма администрации Октябрьского района г. Гродно
Государственное учреждение образования
"ГИМНАЗИЯ №1 имени академика Е.Ф.Карского г. Гродно"

У гімназіі ў шосты школьны дзень прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “У нас незвычайная, вельмі прыгожая мова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

І ёсць яшчэ край,

Што для ўсіх Беларуссю завецца.

Тут добрыя людзі,

Што маюць адкрытыя сэрцы.

У іх незвычайная, вельмі прыгожая мова.

              Ігар Пракаповіч

У гімназіі ў шосты школьны дзень прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “У нас незвычайная, вельмі прыгожая мова”, прысвечаная Міжнароднаму  дню роднай мовы.

Мерапрыемства было арганізавана вучнямі 7 “У”, 7 “Э” класаў разам са сваім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Нікалайчык Т.М.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучала мілагучная родная мова. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, спявалі, знаёмілі з “залацінкамі народнай мудрасці”, запрашалі ў госці ў беларускую хату. Разыгралі абрады Каляды і Купалле, нагадалі беларускія жарты і анекдоты, тым самым зазначыўшы, што беларус – вялікі аматар пажартаваць.

А якое ж свята без музыкі і танцаў!.. Напрыканцы выступіў гімназічны ансамбль “Румлёўскія зорачкі”.

Мерапрыемства прайшло весела, творча, цікава.

Самымі актыўнымі былі вядучыя свята – Орсік Дар’я (7 “У” клас), Скварнюк Аляксандр (7 “Э” клас), Карпук Цімафей (7 “Э” клас), якія цудоўна справіліся са сваімі абавязкамі, і ўдзельнікі – Ключынскі Уладзімір (7 “У” клас), Шульга Маргарыта (7 “У”клас).

Такім чынам, вучні паглыбілі веды пра паходжанне і фарміраванне роднай мовы, пашырылі ўяўленні пра нашу Радзіму Беларусь, яе гісторыю, культуру і традыцыі.

Вельмі важна, каб кожны сёння разумеў, што мова – гэта спадчынны скарб нашых продкаў, ёю трэба дасканала валодаць. І тады яна, жывая, напеўная, шмат раскажа пра нашу Беларусь.

&Изображение2 &Изображение4 &Изображение6 &Изображение7 &Изображение8 IMG_0473 IMG_0479 &Изображение1 &Изображение2 &Изображение3 &Изображение4 &Изображение5 &Изображение7 &Изображение9 &Изображение12 &Изображение13 &Изображение14 &Изображение16 &Изображение17 &Изображение18

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий