Министерство образования Республики Беларусь.
Отдел образования, спорта и туризма администрации Октябрьского района г. Гродно
Государственное учреждение образования
"ГИМНАЗИЯ №1 имени академика Е.Ф.Карского г. Гродно"

«Неман нас объединяет»

Подведены итоги пятилетней работы международного белорусско-литовского проекта «Неман нас объединяет»

17  мая 2018 года да нас у гімназію завіталі госці з школы “Атгіміма”                  г. Друскінінкай, Рэспублікі Літва. З раніцы яны і суправаджаючыя вучні і настаўнікі накіраваліся ў экскурсійную вандроўку па маршруце Гродна-Сынкавічы-Слонім-Жыровічы-Дзярэчын-Гродна.


Дэлегацыя наведала хрысціянскія святыні: Сынкавіцкую царкву абарончага тыпу, Свята-Успенскі праваслаўны манастыр і духоўную семінарыю у а.г. Жыровічы, касцёл у а.г. Дзярэчын. Акрамя гэтага пабывалі ў майстэрні народнага мастака Н. Салейка і ў шмат іншых цікавых мястах, наглядалі цудоўныя панарамы беларускіх краявідаў.

У год “Малай Радзімы”, як і заўсёды раней, пад час вандроўкі вучні і настаўнікі гімназіі шмат чаго расказалі пра свае родныя мясціны: у каго дзяцінства прайшло у Скідзеле, жывуць сваякі ў Слоніме, Дзярэчыне, Мастах і іншых буйных і маленькіх населеных пунктаў нашай Радзімы.

Экскурсія паказала, як шмат цікавых мясцін знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і цікавяць нашых гасцей!


IMG_8478 IMG_8486 IMG_8487 IMG_8488 IMG_8491 IMG_8500 IMG_8502 IMG_8503 IMG_8507 IMG_8522 IMG_8523